9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 дэмакратаў з дваццаці тысячаў праўладных «дэпутатаў»

3

Сталі вядомыя імёны апазіцыянераў, якія прайшлі у мясцовыя Саветы. «Выбары», нагадаем, былі прызнаныя несвабоднымі і недэмакратычнымі.

Як паведамляе БелаПАН, па выніках прайшоўшай выбарчай кампаніі дэпутатамі Негарэльскага сельскага савета (Дзяржынскі раён, Менская вобласць) абраныя два прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Уладзімір Мішура і Антаніна Суднік.

Чатыры дэпутата мясцовых саветаў з'яўляюцца чальцамі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". Аляксандр Галькевіч абраны дэпутатам Баранавіцкага гарсавета (Берасцейская вобласць), Уладзімір Дарапей - Берасцейскага райсавета, Іосіф Маціюн - Вілейскага райсавета (Менская вобласць), Наталля Рышард - Свіслацкага пасялковага савета (Пухавіцкі раён, Менская вобласць).

Тры дэпутата прадстаўляюць аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Ветэрынарны ўрач Аляксей Цюлькоў перамог на выбарах у Асіповіцкі райсавет (Магілёўская вобласць), настаўніца Жана Шчарбініна - у Аўсянкаўскі сельсавет (Горацкі раён, Магілёўская вобласць), ваенны пенсіянер Віктар Бардзюг - у Хідрынскі сельсавет (Кобрынскі раён, Берасцейская вобласць).

Адзін дэпутат мясцовых саветаў з'яўляецца чальцом Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Віктар Міхасёў абраны дэпутатам Баранскага гарсавета (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).

Усяго падчас выбараў у мясцовыя саветы, якія прайшлі ў Беларусі 25 красавіка, было абрана 21.288 дэпутатаў. У 14 выбарчых акругах, дзе балатавалася па адным кандыдаце ў дэпутаты, кандыдаты не набралі неабходную для перамогі колькасць галасоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках