5 траўня 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь едзе Джо Кокер

13

Знакаміты брытанскі спявак Джо Кокер выступіць у «Менск-Арэне» 1 кастрычніка.

Ён наведае Беларусь у межах Hard knocks tour у падтрымку альбома Hard knocks, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Варта адзначыць, што гэта не першая спроба анансаваць прыезд Джо Кокера ў Беларусь. Аднак гэтым разам можна пакласціся на досвед арганізатара ДВУ «Белдзяржцырк», канцэрты якога ніколі не адмяняліся.

У Менск музыка прыбудзе з Рыгі, а затым працягне турнэ і адправіцца ў Кіеў. Вядома, што квіткі на менскі канцэрт знакамітага брытанца будуць каштаваць ад 100 тысячаў рублёў, а «Менск-Арэна» ўжо ўнесеная ў гастрольны графік знакамітасці.

У чэрвені ў Беларусь павінен прыехаць Элтан Джон, а 18 верасня ў «Менск-Арэне» адбудзецца канцэрт іншай брытанскай знакамітасці Стынга.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках