14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада пацвердзіла эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму

13

Санкцыі ўведзеныя за парушэнне беларускімі ўладамі правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў.

Беларусь застаецца ў ліку дзяржаваў, у дачыненні да якіх ўрад Канады ужывае эканамічныя санкцыі. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на канадскае агенцтва памежных службаў.

Яшчэ 30 красавіка Канадскае агенцтва памежных службаў зацвердзіла абноўлены Мемарандум D19-11-1, паводле якога былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да 14 замежных дзяржаваў (Кот-д'Івуар, КНДР, Конга, Іран, Ірак, Ліван, Ліберыя, Пакістан, С'ера- Леонэ, Самалі, Судан, М'янма, Зімбабвэ, Беларусь) і двух тэрарыстычных групаў (Аль-Каіда і Талібан).

«Увядзенне гандлёвых і эканамічных санкцыяў супраць замежных дзяржаваў і недзяржаўных суб'ектаў па-ранейшаму з'яўляецца важным інструментам для міжнароднай супольнасці ў забеспячэнні захавання міжнародных нормаў і законаў», - кажацца ў дакуменце.

Згодна з Законам аб дазволах на экспарт і імпарт (Export and Import Permits Act), Беларусь і М'янма уключаныя ў спіс краінаў, для экспарту ў якія ўсіх тавараў патрабуецца дазвол Міністэрства міжнароднага гандлю Канады (Area Control List). Выключэнне складае гуманітарная дапамога, да якой адносіцца харчаванне, адзенне і медыкаменты.

Нагадаем, Канада ўвяла аднабаковыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў снежні 2006 года. Канадскі бок патлумачыў сваё рашэнне жаданнем аказаць ціск на кіраўніцтва нашай краіны, у якой рэгулярна парушаюцца правы чалавека і грамадзянскія свабоды.

«Двухбаковыя стасункі Канады і Беларусі абмяжоўваюцца сферамі консульскіх стасункаў, правоў чалавека, дэмакратычнага развіцця і міжнароднай бяспекі. Канада паслядоўна настойвала на неабходнасці дасягнення ў Беларусі прагрэсу ў накірунку дэмакратызацыі і правоў чалавека і неаднаразова асуджала іх парушэнне», - паведамляецца на сайце ўрада Канады.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках