14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі і Дзяржкантроль рыхтуюцца да выбараў

4

Камітэт дзяржаўнага кантролю апублікаваў комплексны план праверак на другое паўгоддзе 2010 года.

З плану адразу становіцца зразумела, што краіна знаходзіцца напярэдадні важнай палітычнай кампаніі, піша журналіст Святлана Калінкіна ў сваім блогу.

У плане, як і варта было чакаць, значацца і газета «Народная воля», і «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Зрэшты, пасля разгрому незалежных СМІ тут асабліва правяраць няма каго. Таму правяральнікі пойдуць у больш ці менш значныя грамадскія арганізацыі. І калі, напрыклад, «Белую русь» будзе правяраць Мінюст на прадмет правільнага вядзення справаводства, дык праваабарончыя і іншыя «няправільныя» грамадскія арганізацыі - падаткавікі і дзяржкантроль. У прыватнасці, да структураў «высокай ступені рызыкі» КДК аднёс Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр па правах чалавека», якое узначальваецца Раісай Міхайлоўскай. Праверка тут распачнецца ў верасні.

Акрамя таго, правераць:

- Асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Фонд Льва Сапегі». Чым займаецца гэтая арганізацыя, думаецца, лішні раз казаць не трэба.

- Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі» Алены Танкачовай. Нагадаю, што зараз гэтая арганізацыя актыўна займаецца праблемамі альтэрнатыўнай вайсковай службы.

- ГА «Беларуская асацыяцыя працоўных жанчынаў», якое пасля сыходу Марыі Аліевай менш заўважнае на палітычным полі, але ўсё-такі не бяздзейнічае.

- ГА «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчынаў», якую ўзначальвае Ірына Альхоўка.

- Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Экадом», якое актыўна змагаецца супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

- Грамадскае аб'яднанне «Дзецям Чарнобыля» Генадзя Грушавога. Ён, нагадаю, нядаўна ўвайшоў у лік тых, хто падтрымаў Уладзіміра Някляева і кампанію «Гавары праўду!»

- Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «Пост», які працуе ў сферы нефармальнай адукацыі.

- Беларускае грамадскае аб'яднанне «Развіццё-ХХI стагоддзе»

- Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр падтрымкі міжнародных гуманітарных ініцыятываў» і іншыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках