«Народная воля» выйграла суд
27- 9.06.2010, 17:58
Ленінскі суд Менску адмовіў у пазове прарэктару Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны Сяргею Ханеню.
Суддзя Вера Тупік патлумачыла прарэктару па выхаваўчай працы, што газета «Народная воля» дала памылковыя звесткі аб яго заробку, назваўшы лічбу ў 130 мільёнаў рублёў. На самой справе гэта быў гадавы даход, паведамляе «Радыё Свабода».
Газета па просьбе прарэктара дала абвяржэньне, але той папрасіў пералічыць яму на рахунак 10,5 мільёнаў рублёў. Калі рэдакцыя адмовілася гэта зрабіць, Ханеня звярнуўся ў суд, патрабуючы 95,5 млн. рублёў кампенсацыі. У судзе ён патлумачыў, што ў такую суму ён ацэньвае свае маральныя пакуты. Па словах Ханені, інфармацыя нанесла шкоду яго рэпутацыі і перашкодзіла ў выбарчай кампаніі - і гэта пры тым, што ў сваёй акрузе ён балатаваўся адзін.
На думку суда, публікацыя на самой справе не нанесла Ханеню маральнай шкоды.