3 траўня 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты: Візіт Лукашэнкі ў Азербайджан павернецца надзіманнем шчок

75
Эксперты: Візіт Лукашэнкі ў Азербайджан павернецца надзіманнем шчок

«Мы зноў убачылі сапраўднае аблічча Аляксандра Лукашэнкі», - заявіў прэзідэнт Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі РФ Канстанцін Сіманаў.

Такім чынам эксперт пракаментаваў ІА «Регнум» візіт кіраўніка Беларусі ў Азербайджан, падчас якога, як чакаецца, Лукашэнка і Ільхам Аліеў будуць абмяркоўваць пытанні супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы.

«Спачатку ён кажа, што гатовы аднавіць узаемадзеянне з Расеяй, аддаўшы ёй на выгадных умовах беларускія НПЗ, а потым едзе ў Азербайджан шукаць нафту», - адзначыў Канстанцін Сіманаў.

«Тут ізноў праяўляе сябе праблема пошлінаў на расейскую нафту. Увядзенне пошлінаў аўтаматычна робіць пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь аж занадта дарагімі. І Лукашэнка, разумеючы, што патрапіў у пастку, ліхаманкава спрабуе выкруціцца з гэтай сітуацыі», - сказаў эксперт.

«А зрабіць гэта можна толькі адным спосабам: знайшоўшы альтэрнатыўныя крыніцы нафты. Лукашэнка кінуўся ў Венесуэлу, аднак, паводле нашых падлікаў, расейская нафта ў любым выпадку танней пры адсутнасці пошліны на яе, а пры яе наяўнасці з шэрагам умоваў можа быць танней за венесуэльскую. Але тых аб'ёмаў, якія дае Беларусі Чавес, усё адно не хапае. І зараз Лукашэнка паехаў у Азербайджан, па вялікім рахунку, пераследуючы тыя ж старыя задачы: шантажаваць Расею альтэрнатывай нафтавых паставак, запэўніваючы, што ў Азербайджане ўжо «усё схоплена», і пастаўкі з гэтай дзяржавы могуць пачацца зусім хутка», - падкрэсліў Сіманаў.

«Але ў рэальнасці мы павінны разумець, што азербайджанская нафта дастаткова запатрабаваная на еўрапейскім рынку, і што ўжо ёсць каналы паставак сыравіны ў рэгіён - той жа «Баку-Тбілісі-Джэйхан». Гэта значыць, у Азербайджана няма вялікіх аб'ёмаў свабоднай нафты. Вядома, Баку з задавальненнем пагуляе ў гэтыя гульні, паказаўшы іншым спажыўцам, што ахвотнікаў набыць у яго нафту вельмі шмат - вось і Лукашэнка тоўпіцца ля дзвярэй. Але казаць пра тое, што ён знойдзе там сур'ёзныя аб'ёмы, нельга. Беларусі трэба набраць 20 млн тон. За цяперашнія паводзіны Лукашэнкі Расея можа пакараць Менск рублём і перагледзець умовы паставак нафты Беларусі, скарэктаваўшы аб'ёмы сыравіны, якія пастаўляюцца бяспошлінна. Таму паездка ў Азербайджан стане надзіманнем шчок. Рэальных аб'ёмаў Лукашэнка там не атрымае», - лічыць эксперт.

«Калі кіравацца гэтай логікай, дык далей трэба ехаць у Казахстан. Там узяць гэтыя аб'ёмы рэальней, аднак з лагістыкай сітуацыя складаней. Але, каб панадзмуваць шчокі, яму можа дапамагчы і гэта», - сказаў Сіманаў.

Паводле яго меркавання, стратэгія Лукашэнкі заключаецца ў тым, каб паказаць Расеі, што Беларусь можа выжыць і без яе. «Каб не быць галаслоўным, можна паглядзець аб'ём вытворчасці нафты ў Азербайджане. Паводле дадзеных 2008 года, яны выраблялі 44 млн тон нафты ў год. Атрымліваецца, каб кампенсаваць расейскія аб'ёмы, Азербайджан павінен аддаць Беларусі дзесьці палову сваёй нафты, якая здабываецца. Гэта нерэальна, бо азербайджанская нафта ўжо ўладкаваная», - падвёў вынік Канстанцін Сіманаў.

Візіт Лукашэнкі ў Азербайджан распачаўся 2 чэрвеня.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках