Сяргей Касціцын перайшоў з «Манрэаля» у «Нэшвіл»
2- 30.06.2010, 10:44
Форвард «Манрэаля» Сяргей Касціцын больш не будзе абараняць колеры «Манрэаля».
Кіраўніцтва канадскага клуба мінулай ноччу абмяняла яго ў «Нэшвіл», перадае партал interfax.by.
Узамен з «Нэшвіла» у «Манрэаль» адправіліся форвард Дастын Бойд і галкіпер Дэн Эліс.
Сяргей Касціцын правёў у цяперашнім сезоне 47 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ, у якіх набраў 18 (7+11) балаў. У плэй-оф, у якім «Канадыенс» дайшлі да фіналу Усходняй канфэрэнцыі, Касціцын выходзіў на лёд у пяці матчах, прычым у чатырох - у межах першага раунда Кубка Стэнлі.
Зрэшты, сезон-2009/2010 быў адзначаны для малодшага з братоў Касціцыных больш не спартыўнымі дасягненнямі, а скандаламі. Беларусу трэнерскі штаб не давяраў месца ў аснове, адпраўляў яго ў фарм-клуб, а амбіцыйны малады хакеіст ладзіў страйкі і высоўваў ультыматумы. Не выключалася магчымасць нават пераезду Сяргея Касціцына, якога інакш, чым апальным, не называлі, у менскае «Дынама», аднак чуткі не атрымалі свайго пацверджання.
Адзначым, што Сяргей Касціцын з'яўляецца адным з чатырох беларусаў, якія выступалі ў НХЛ у мінулым сезоне. Разам з ім у «Манрэалі» гуляў яго старэйшы брат Андрэй Касціцын, у «Таронта» выступаў форвард Міхаіл Грабоўскі, а ў «Каларада» - абаронца Руслан Салей.