10 чэрвеня 2026, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разбураны помнік на магіле Францішка Багушэвіча (Фота)

5

Помнік на магіле пісьменніка ў Жупранах дэмантавалі. Зараз магіла выглядае нібы пасля атакі вандалаў.

Зараз час не зразумела, якія менавіта работы будуць тут праводзіцца: рэстаўрацыя, рэканструкцыя ці замена пастамента, на якім быў усталяваны барэльеф, піша «Наша Ніва».

У аддзеле культуры Ашмянскага райвыканкама, які адказны за помнік, толькі адзін чалавек валодае інфармацыяй. Але ён адмовіўся што-небудзь расказваць, спаслаўшыся на тое, што знаходзіцца ў Менску на курсах. І да вяртання ў Ашмяны абмяркоўваць працоўныя пытанні не мае намеру.

Нічога не ведаюць пра работы у Жупранах і ў музеі Багушэвіча ў Кушлянах.

У 2003 годзе помнік унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Францішак Багушэвіч (1840-1900). Адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны (цяпер Літва). Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. Ратуючыся ад магчымых рэпрэсіяў, выехаў ва Ўкраіну. У 1884 прыехаў у Вільню, дзе працаваў у судовай палаце. Пад псеўданімамі надрукаваў зборнікі вершаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі». З 1898 г. жыў у Кушлянах (Смаргонскі раён), пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі раён). Яму належаць словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках