10 чэрвеня 2026, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запуск беларускага спадарожніка зноў затрымліваецца

8

Старт беларускага касмічнага апарата цяпер прызначаны на 2011 год.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» у ракетна-касмічнай галіне РФ.

«Першапачаткова планавалася, што беларускі спадарожнік будзе выведзены на арбіту ў 2009 годзе. Але пасля гэтага з-за негатоўнасці апарата яго запуск быў перанесены на 2010. Цяпер ясна, што старт адбудзецца не раней першага квартала 2011 года», - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Беларускі касмічны апарат адносіцца да спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Ён будзе, у прыватнасці, дапамагаць своечасова выяўляць надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага і прыроднага характару, а таксама кантраляваць выкарыстанне лясных рэсурсаў Беларусі.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што затрымліваецца таксама запуск ствараемага Усерасейскім НІІ электрамеханікі (ВНІІЭМ, Масква) касмічнага апарата для маніторынгу надзвычайных сітуацый «Канопус-У» ч1. Абодва апараты маюць падобныя канструктыўныя рашэнні і, адпаведна, адны і тыя ж тэхнічныя праблемы, сказаў ён.

Раней паведамлялася, што беларускі спадарожнік і «Канопус-У» будуць запускаць на арбіту адной ракетай «Саюз-ПК». Акрамя таго, гэтай жа ракетай з Байканура будзе запушчаны малы навуковы спадарожнік МКА-ФКІ.

Раней намеснік кіраўніка Роскосмаса Анатоль Шылаў паведаміў, што падчас выпрабаванняў спадарожніка «Канопус-У» былі выяўленыя тэхнічныя адмовы, на ліквідацыю якіх спатрэбіўся дадатковы час. «Гэта - нармальная рабочая абстаноўка.

Існуюць звычайныя тэхнічныя адмовы, якія трэба вывучаць і парыраваць. Гэта - звычайны працэс стварэння касмічнага апарата. Слова «праблема» тут недарэчна», - заявіў ён.

Вясной 2010 г. А. Шылаў паведаміў, што затрымкі з стартам «Канопуса» былі звязаны з зацягваньнем паставак абсталявання з Англіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках