МЗС Польшчы: Сітуацыя з нацменшасцю ў Беларусі - праблема для ўсяго Еўрасаюза
7- 13.07.2010, 15:11
Ступень дэмакратыі кожнай краіны-ўдзельніцы праграмы Усходняга партнёрства ацэньваецца асобна, лічаць у МЗС Польшчы.
Пра гэта ў інтэрв'ю ІА REGNUM заявіў 13 ліпеня віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Ян Баркоўскі, каментуючы відавочную розніцу ў ацэнках Еўропы дэмакратызацыі закаўказскіх краін і Беларусі.
Па яго словах, ЕЗ аналізуе ўзровень і прагрэс у галіне дэмакратызацыі кожнага ўдзельніка праграмы. «Беларусь знаходзіцца вельмі блізка да Заходняй Еўропы, каб мы верылі, што яна можа заставацца на тым узроўні, на якім знаходзяцца краіны, размешчаныя далёка ад Еўропы», - заявіў Баркоўскі. «Кожнага ацэньваем індывідуальна. Акрамя гэтага, важна, каб заявы былі падмацаваныя дзеяннямі. Беларусь пакуль дэкларуе волю супрацоўнічаць, дэкларуе імкненне дасягнуць дэмакратычных стандартаў», - заявіў ён.
Як заўважыў Баркоўскі, з пункту гледжання Польшчы праблемай уяўляецца сітуацыя з нацыянальнай меншасцю ў Беларусі. «Але праблема меншасці з'яўляецца праблемай у рамках ўсёй ЕЗ. Гэта лакмусавая паперка», - заявіў ён.