10 чэрвеня 2026, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ферме пад Лагойскам 6 чалавек заразіліся шаленствам

16

Ніхто своечасова не заўважыў, як ліса пакусала цяля, а аб сваёй хваробы людзі даведаліся выпадкова.

Шасцёра супрацоўнікаў малочнай фермы ў вёсцы Бабры Лагойскага раёна заразіліся шаленствам. Пра сваю хваробы людзі даведаліся выпадкова, калі медыкі выявілі шаленства ў забітага цяля. Як высветлілася, яго пакусала ліса, але гэтага ніхто не заўважыў.

У выніку, як стала вядома «Еўрарадыё», каля 10 супрацоўнікаў вымушаныя былі праходзіць абследаванне па падазрэнні ў захворванні шаленства, а хворыя цяляты былі знішчаныя.

Як распавёў загадчык хірургічнага аддзялення Лагойскага раённага шпіталя Яўген Шамшур, зараз шэсць супрацоўнікаў фермы праходзяць абавязковы курс прышчэпак.

«Шаленства было пацверджана лабараторна. Вазілі на даследаванне галаву гэтага цяля, і высветлілі - цяля хворы на шаленства. Таму людзі, якія з ім кантактавалі: кармілі яго, руку яму ў рот ўкладвалі, каб цяля смактала - мелі прамы кантакт з скурай, падлягаюць лячэнню. Так як ніхто не дасць гарантыі, што там не было мікротраўм скуры. І таму ім неабходна праводзіць абавязковы прафілактычны курс», - паведаміў доктар.

Самаадчуванне хворых, кажа доктар, нармальнае. Але пэўны час ім прыйшлося правесьці ў шпіталі - атрымлівалі прышчэпкі ў стацыянары. Дарэчы, па словах Шамшура, перапалох гэты выпадак навёў на ўсіх супрацоўнікаў фермы, і самастойна здаваць аналізы на шаленства прыехалі нават тыя, хто блізка да хворых цяля не падыходзіў.

Але супрацоўніца інфекцыйнага аддзялення бальніцы ў Плешчаніцы распавяла, што падставы для такога папярэджання ў іх былі.

«Калі нават на ваша адзенне трапіла сліна, а вы чапалі сліну хворай жывёліны - гэта ўжо паказанні для прышчэпак супраць шаленства. Гэта называецца экстраная прафілактыка шаленства», - паведаміла яна.

Дарэчы, па словах доктара Шамшура, шаленства - вельмі небяспечнае захворванне, якое пры адсутнасці неадкладнага лячэння можа прывесці да смерці.

Цікава, што ніхто не ведае, колькі дакладна жывёлаў на ферме ў Бабра сельгаскааператываў «СПБ-Агра» захварэлі і былі знішчаныя. Галоўны санітарны ўрач Лагойскага цэнтра гігіены Уладзімір Косабука кажа, што займаўся знішчэннем мясцовы ветэрынарны доктар Аляксандр Судніковіч. Але ён каментаваць выпадак на ферме, за якую адказвае, адмовіўся. Не захацелі нічога казаць на гэтую тэму, і пра тое, колькі цялят захварэлі, ні галоўны бухгалтар, ні галоўны эканаміст СВК. А старшыня Віктар Барысевіч не адказваў нават па мабільным тэлефоне.

Па словах жа санітарнага ўрача, сітуацыя на Лагойшчыне з шаленствам сярод жывёлаў, асабліва дзікіх, вельмі складаная. Хвароба ў асноўным разносяць лісіцы, яноты і яжы. І паляўнічыя не могуць і не хочуць дапамагчы выправіць сітуацыю:

"Яны не хочуць іх страляць, вось у чым бяда. Колькі каштуе патрон і колькі каштуе ліса? Шкура лісы каштуе тры рублі. Так яе ж яшчэ садраць трэба. А яны ж усе дасведчаныя аб прафілактыцы шаленства сярод людзей. Таму яны не рызыкуюць. Ды і навошта ім гэтую галаву адсякаць, шкуры здымаць, кудысці везці і потым чакаць праблем сабе? Яны могуць, калі раптам заб'юць, лісу закапаць. А некаторыя могуць і проста так у лесе пакінуць. А жывёлы ж ядуць адзін аднаго».

Мяса хворай на шаленства жывёліны ужываць небяспечна. Менавіта для таго, каб пазбегнуць верагоднасці ўжывання мяса хворых жывёлаў, кажа Касабука, супрацоўнікі цэнтра гігіены наведалі вёскі Бабры і суседнія Калачы, каб зрабіць прышчэпкі як калгасным, так і хатнім жывёлам. Доктар сцвярджае, што вакцыну ўвялі не толькі каровам, але нават сабакам.

Але як паведаміў "не пад запіс» жыхар вёскі Калачы, калгасным каровам сапраўды некалькі дзён таму зрабілі прышчэпкі ад шаленства. А вось хатніх абышлі бокам. Калі жыхары папрасілі аб гэтым дактароў, тыя паабяцалі прыехаць пазней. Але так больш у іх вёсцы і не з'явіліся.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках