Беларусам забаранілі ездзіць у Абхазію і Паўднёвую Асецію
38- 15.07.2010, 9:45
Забарона наведваць непрызнаныя рэспублікі тлумачыцца ўладамі Беларусі «небяспекай такіх паездак».
Як перадае «Росбалт», намеснік міністра замежных спраў Грузіі Аляксандар Налбандаў растлумачыў, што «як толькі адбыўся сумны факт акупацыі нашых рэгіёнаў, мы звярнуліся практычна да ўсіх краін з просьбай ўлічыць, што любая прадпрымальніцкая дзейнасць у акупіраваных рэгіёнах нелегальная, і, больш за тое, небяспечная».
Ён асабліва адзначыў, што крок Беларусі варта высока ацаніць, паколькі гэтая краіна знаходзіцца «пад каласальным прыгнётам Расеі».
Нагадаем, Беларусь не прызнала незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Як лічаць у Тбілісі, гэта шмат у чым абумовіла пагаршэнне расійска-беларускіх адносін.
Адзначым таксама, што нядаўна Міхаіл Саакашвілі і Аляксандр Лукашэнка неафіцыйна сустрэліся ў Крыме і абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковых адносінаў.