10 чэрвеня 2026, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы брат Бакіева даў прызнаўчыя паказанні

1

Брат былога прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева Ахмат, затрыманы ў Джалалабаде 21 ліпеня, пачаў даваць прызнаўчыя паказанні.

Як паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных справаў Меліс Турганбаеў, затрыманаму прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні міжнацыянальнай варожасці і арганізацыі незаконнага ўзброенага фармавання. У хуткім часе Ахмат Бакіеў будзе дастаўлены ў следчы ізалятар у Бішкеку. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".

Ахмат Бакіеў быў затрыманы ўвечары ў сераду на здымнай кватэры ў Джалалабаде. Па словах намміністра, Бакіеў быў узброены, аднак супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў не аказаў. Пры ператрусе ў затрыманага знайшлі парык, накладныя вусы і бараду.

Нагадаем, што крымінальныя справы на сваякоў і чальцоў атачэння Курманбека Бакіева былі заведзены пасля звяржэння прэзідэнта ў красавіку 2010 года. Апроч Ахмата Бакіева ў вышук былі абвешчаныя яшчэ два браты былога прэзідэнта, Жаныш і Каныбек, і яго сын Максім, які абвінавачваецца ў злоўжываннях паўнамоцтвамі і фінансавых махінацыях. За інфармацыю пра іх месцазнаходжанне абвешчаная ўзнагарода.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках