Мянчук выскачыў з акна інтэрната, які гарэў, і разбіўся насмерць
5- 22.07.2010, 9:53
Мужчына разбіўся насмерць, выскачыўшы з 3 паверху інтэрната на вуліцы Андрэеўскай, 4 у Менску, які гарэў.
Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у чацвер прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Лапанік.
«Сёння раніцай было тэлефанаванне ад жыхароў інтэрната на вул. Адрееўскай, 4, пра тое, што там здарыўся пажар. Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, знайшлі на асфальце перад інтэрнатам цела 30-гадовага мужчыны, які выскачыў з 3 паверху», - паведаміў А.Лапанік.
Паводле яго словаў, «паводле папярэдняй інфармацыі, пажар узнік з-за неасцярожнасці падчас курэння ў пакоі, дзе пражываў гэты мужчына».
Тэлефанаванне пра пажар на пульт дзяжурнага паступіла ў 4.16, у 4.20 выратавальнікі ўжо былі на месцы пажару. З інтэрната калідорнага тыпу былі эвакуяваныя 72 жыхары, з якіх 12 дзяцей, удакладніў суразмоўца агенцтва.