10 чэрвеня 2026, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены хлопчык, які знік у лясах Петрыкаўскага раёна

1

Жывым і непашкоджаным знойдзены 12-гадовы хлопчык, які ў мінулую нядзелю згубіўся ў лясах Петрыкаўскага раёна.

Пошукі дзіцяці, якія доўжыліся чатыры дні, скончыліся шчасліва, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Петрыкаўскім РАУС.

Хлопчык з пасёлка Копцавічы, які пакутуе на сіндром Даўна, з самай раніцы ў нядзелю разам з маці і яе знаёмымі прыехаў у лес для збору ягадаў. Дарослыя не заўважылі, як дзіця сышло ў лес. Самастойныя спробы не далі выніку. У пошукавыя працы ўключыліся міліцыянты, выратавальнікі, леснікі, жыхары, вайскоўцы і авіяцыя. Каля 100 чалавек усе гэтыя дні з самай раніцы да позняга вечара прачэсвалі квартал за кварталам.

Дзіця было знойдзенае ў двух кіламетрах ад месца прапажы - у забалочанай мясцовасці. Яно сядзела пад густой елкай у лагчыне з вадой. У першыя дні пошукаў гэты ўчастак аглядаўся, аднак, як відаць, хлопчык блукаў, таму знайсці адразу яго не атрымалася. Дзіця было ў нармальным стане. Пасля агляду ў раённым шпіталі яго адправілі дадому.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках