10 чэрвеня 2026, Серада, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельная вага ценявой эканомікі ў Беларусі складае амаль 50% ВУП

6

Удзельная вага ценявой эканомікі ў Беларусі складае амаль 50% ВУП, сведчаць дадзеныя даследавання Сусветнага банка.

Паводле дадзеных экспертаў, удзельная вага ценявой эканомікі ў свеце з 1999 па 2007 год увесь час расла і ў 151 краіне, паказчыкі якіх аналізаваліся, за гэты перыяд вырасла ў сярэднім з 32,9% да 35,5% ВУП. Прычым падзенне ўдзельнай вагі ценявой эканомікі зафіксавана толькі ў 11-ці краінах.

Краінамі з самай маленькай удзельнай вагой ценявой эканомікі прызнаныя Швейцарыя, дзе гэты паказчык склаў 8,6% ВУП, ЗША (8,8%), Аўстрыя (9,8%) і Люксембург (9,9%).

Самыя дрэнныя паказчыкі - у Грузіі (68,8%), Балівіі (68,1%) і Азербайджана (63,3%).

Украіна з 54,9% займае 145-е месца, Беларусь з 49,8% - 136-е, Расія з 48,6% - 130-я, паведамляе Радыё "Рацыя" са спасылкай на "Interfax.by".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках