8 траўня 2024, Серада, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча пераводзяць з каранціну ў калонію

Палітвязня рыхтуюць да пераводу ў 13-ы атрад івацэвіцкай калоніі № 22.

Гэта павінна адбыцца ў найбліжэйшыя дні, паведаміў БелаПАН праваабаронца і юрыст Алег Воўчак.

Ваўкавыскі прадпрымальнік, прысуджаны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі строгага рэжыму, быў этапаваны ў івацэвіцкую калонію (Берасцейская вобласць) са следчага ізалятара № 1 Менска 23 ліпеня. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў каранціне. Ён прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Паводле інфармацыі Воўчака, адразу пасля пераводу ў атрад Аўтуховіча павінен агледзець урач калоніі. «Затым будзе разглядацца пытанне аб пратэзаванні зубоў Аўтуховічу па-за межамі калоніі», — сказаў праваабаронца.

Як паведамлялася раней, Аўтуховіч працяглы час безвынікова дамагаўся аказання яму медыцынскай дапамогі па пратэзаванні зубоў. З 16 па 22 чэрвеня ён праводзіў галадоўку, патрабуючы медыцынскай дапамогі. У выніку да зняволенага былі дапушчаныя спецыялісты-стаматолагі, якія яго абследавалі і прызналі неабходнасць пратэзавання. Аўтуховіч і яго абарона настойвалі на тым, каб пратэзаванне праводзілася ў Менску, спасылаючыся на тое, што ў сталіцы больш высокі ўзровень медыцынскага абслугоўвання.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і іншых асуджаных па так званай крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязнямі, звяртаючы ўвагу на сур'ёзныя працэсуальныя парушэнні падчас суду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках