12 траўня 2024, Нядзеля, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне дапамога па беспрацоўі амаль у 5 разоў вышэйшая, чым у Беларусі

16

Ва Украіне з 1 верасня мінімальны памер дапамогі па беспрацоўі будзе падвышаны да 665 грыўняў (84 даляры), паведамляе прэс-служба Мінпрацы.

Для параўнання ў Беларусі сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў ліпені склаў 50,4 тыс. рублёў (17 даляраў). Такім чынам, украінскі памер дапамогі па беспрацоўі амаль у 5 разоў перавышае беларускі, перадае АФН.

Акрамя таго, з 1 кастрычніка мінімальная дапамога па беспрацоўі для застрахаваных у фондзе асобаў будзе складаць не менш за 680 грн, а з 1 снежня - не менш 700 грн супраць 600 грн на 1 ліпеня.

Для тых беспрацоўных грамадзян, якія не застрахаваныя ў фондзе, выплаты будуць ніжэйшымі, аднак таксама падвышанымі з 430 грн да ўзроўню 480 грн з 1 верасня, 490 грн з 1 кастрычніка і 500 грн з 1 снежня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках