28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снегіра «вылечылі» і вярнулі ў СІЗА

7

Былы пракурор Менскай вобласці Міхаіл Снягір прайшоў курс лячэння ў Рэспубліканскай турэмнай бальніцы і яго зноў даставілі ў СІЗА №1.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у чацвер у праваахоўных органах.

«Снягір некаторы час таму быў шпіталізаваны ў Рэспубліканскую турэмную бальніцу, дзе ён атрымаў комплекс лячэння, якое яму было прызначанае ў адпаведнасці з наяўнымі захворваннямі. Пасля чаго ён быў зноў накіраваны ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску», - паведамілі ў праваахоўных органах.

Суразмоўцы агенцтва адмовіліся паведаміць іншыя падрабязнасці, спаслаўшыся на тое, што «дыягназ з'яўляецца медыцынскай таямніцай і яе выдаваць можна толькі са згоды хворага або яго сваякоў». У праваахоўных органах адзначылі, што Снягір «адчувае сябе добра, у адпаведнасці з яго ўзростам і наяўнымі захворваннямі».

У траўні бягучага года калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду Беларусі прысудзіла экс-пракурора Менскай вобласці Міхаіла Снегіра да 7 гадоў пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. М. Снягір быў прызнаны вінаватым па ўсіх артыкулах, па якіх яму было прад'яўленае абвінавачванне. У прыватнасці, ён прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай, якая займае адказнае становішча, матэрыяльных каштоўнасцяў у буйным памеры. Снягір таксама быў прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і захоўванні боепрыпасаў.

На нарадзе 13 лістапада 2008 года Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцця М. Снегіром кватэры ў Менску і будаўніцтва дарагога катэджа.

14 лістапада 2008 года была ўзбуджаная крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па ім праходзіў і Снягір. Неўзабаве ён быў затрыманы і змешчаны ў менскі следчы ізалятар.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках