9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распрадаць усё!

59

Распрадаць стратэгічныя аб'екты дзяржуласнасці і падвоіць ВУП – з такімі пражэктамі выступае адміністрацыя Лукашэнкі.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Леанід Анфімаў прапанаваў ураду ўсталяваць на будучую пяцігодку задачу па падваенні ВУП, а не ў 1,6-1,7 раза, як запланавана ўрадавым праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011- 2015 года, паведамляе «Інтэрфакс».

«Менавіта тады мы зможам «надаць краіне новы твар», - прывялі ў прэс-службе словы Л.Анфімава пры абмеркаванні яго ініцыятывы па росце ВУП, выказанай падчас нарады ў кіраўніка дзяржавы ў пятніцу.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі таксама «звярнуў увагу на цэлы шэраг праблемаў і недапушчэнняў у бягучай працы ўрада, мясцовых органаў улады», - адзначыў прадстаўнік прэс-службы.

Так, на думку Л.Анфімава, «урад не бачыць іншых шляхоў вырашэння праблемы адмоўнага сальда з прычыны падаражэння імпартных энерганосьбітаў, акрамя як за кошт продажу стратэгічных аб'ектаў дзяржуласнасці».

Падчас нарады віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў выступіў з ініцыятывай па радыкальным пашырэнні прыватызацыйных працэсаў з мэтай прыцягнення прамых замежных інвестыцыяў.

Урад прапануе ў 2011 годзе прадаць інвестарам дзяржмаёмасць на $5 млрд.

Аляксандр Лукашэнка на гэта заўважыў: «Калі хтосьці думае, што мы закрыем дзіркі (дэфіцыт знешняга гандлю - ІФ), прадаючы дзяржаўную ўласнасць, дык гэта абсалютна дарэмна. Ніякай дзяржуласнасці для гэтых мэтаў прадаваць мы не маем намер. Палітыка ў галіне прыватызацыі застанецца той жа, якая была дагэтуль».

У пятніцу Лукашэнка заявіў, што ў студзені—ліпені 2010 года «практычна праваленае» выкананне найважнейшых параметраў па асноўных мэтавых паказчыках прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках