14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восень небяспечная абвастрэннямі псіхічных расстройстваў – трэба больш адпачываць

8

Увосень працу і адпачынак трэба разумна сумяшчаць дзеля пазбягання сезонных дэпрэсіяў, упэўнены в.а. кіраўніка Цэнтра псіхіятрыі імя Сербскага Зураб Кекелідзэ.

«Трэба захоўваць рэжым сну, чаргаваць разумна інтэнсіўную і менш інтэнсіўную працу. Працаголік - гэта дрэнны працаўнік», - сказаў Кекелідзэ «Інтэрфаксу» ў сераду.

Псіхіятр адзначыў, што восень - гэта пераходны перыяд, які прыводзіць да павелічэння звяртання грамадзянаў да розных урачоў, у тым ліку і людзей з псіхічнымі расстройствамі.

«Гэта не азначае фатальнасць, але пэўная заканамернасць ёсць. Лета і зіма лічацца больш стабільнымі перыядамі», - дадаў Кекелідзэ.

Псіхіятр рэкамендаваў абавязкова адпачываць на працягу тыдня хаця б 1 дзень і хаця б два тыдні на працягу года. «Калі гэта атрымаецца зрабіць, дык гэта дазволіць паменшыць ціск на імунную сістэму», - сказаў в.а. кіраўніка Цэнтра Сербскага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках