17 траўня 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ паставіла дыягназ Лукашэнку

32
БТ паставіла дыягназ Лукашэнку

Фільм «Псіхалогія дэвіяцыі» падрабязна распавёў пра псіхічныя парушэнні ў адзіночак.

Кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі, аўтар больш за 30 фільмаў, у тым ліку «Звычайны прэзідэнт», «Плошча», «Лабатамія», адказвае на пытанні «Радыё Свабода».

- Увечары 7 верасня па беларускім тэлебачанні паказвалі чарговы фільм пра беларускую «апазіцыю» «Псіхалогія дэвіяцыі». Вы яго паглядзелі? Якія ўражанні?

- Я спецыяльна яго паглядзеў і магу вам сказаць, што нічога не страціў. Бо я атрымаў цікавае пацверджанне. Там было інтэрв'ю з дзіцячым лекарам, якая тлумачыла, што такое дэвіяцыя - псіхічныя парушэнні ў дзіцяці. А ў мяне даўно ёсць падазрэнне, што наш Аляксандр Рыгоравіч затрымаўся ў дзяцінстве. Чаго толькі вартыя яго прабегі на лыжаролерах па цэнтральных вуліцах Менска. А тут доктар называе прыкметы дэвіяцыі: нежаданне пачуць іншае меркаванне, сваё меркаванне вышэй за ўсё... Гэта значыць, атрымліваецца, што калі яны ставілі дыягназ, яны ставілі дыягназ нашаму «ўсенародна абранаму». Доктар кажа, што гэта ўсё адзіночкі. Тут прыгадваецца хакей у Драздах, калі ён адзін з сабакам гуляе.

Цікавыя там палітолагі выступалі. Адзін, чыё прозвішча я не запомніў, сказаў, што абавязкова адбудуцца змены ў рыторыцы. Г. зн. абвінаваўчыя ў адрас Лукашэнкі. Сапраўды, такія змены ў рыторыцы адбыліся, але яны адбыліся нават у Расеі.

Яшчэ лекар сказала, што калі дзіця фінансава залежнае, то яно становіцца агрэсіўным. Гэта дакладна трапляе.

Чыста з медыцынскага пункту гледжання я атрымаў вялікае задавальненне. Да апазіцыі гэта ніякага дачынення не мела, калі толькі яны не задаліся мэтай зрабіць фільм пра дыягназ нашага кіраўніка.

- Натуральна, вы глядзелі НТВ-шны серыял «Хросны бацька», тым больш там урыўкі з вашага фільма «Звычайны прэзідэнт». А калі параўноўваць прапагандысцкае кіно, беларускае і расейскае, якая розніца ў творчым метадзе, напрыклад, паміж «Хросным бацькам» і некалі знакамітым фільмам «Дзеці ілжы»?

- Прапагандысцкія фільмы - гэта не творчасць, а ў чыстым выглядзе прапаганда. Але розніца вялізная. Фільмы «Хросны бацька» - першыя прапагандысцкія фільмы, дзе ёсць поўная праўда, стоадсоткавая. Там была адна нязначная недакладнасць, якая не мела асаблівага дачынення да таго, пра што яны казалі. Яны маглі пра гэта не ведаць.

Праглядаючы гэтыя фільмы, можна пераканацца ў перавагах дэмакратычнага ладу ў краіне. Таму што, калі ўявіць, што ў нас ёсць адзіная «саюзная дзяржава», то ў нас як бы атрымаліся дзве партыі, апазіцыйныя адна да іншай - партыя Пуціна і партыя Лукашэнкі. І СМІ, адныя за Пуціна, другія за Лукашэнку. І атрымліваецца, што пуцінскія СМІ распавядаюць нам праўду пра Лукашэнку, а ў «Савецкай Беларусі» публікуюць вытрымкі з дакладу Нямцова пра Пуціна. Гэта добра, што з'явіліся фільмы «Хросны бацька». Людзям заўсёды карысна ведаць праўду.

- 6 верасня ў Менску развітваліся з журналістам Алегам Бябеніным. І вы як раз згадвалі, што ў свой час менавіта Алег Бябенін выступіў ініцыятарам стварэння вашага фільма «Плошча» пра падзеі 2006 года ў Менску. Хутка новыя выбары. Ці збіраеце вы матэрыял для новага фільма? Ці будзе там сюжэт пра смерць Алега Бябеніна?

- Калі я бачыў гэтую вялікую колькасць людзей, гэтыя засмучаная твары прыгожых людзей, якія самі прыехалі туды, іх туды ніхто не заганяў, нягледзячы на смутак, я атрымаў зарад аптымізму. І ў гэты момант я падумаў, што трэба сапраўды пачаць рабіць яшчэ адзін фільм, і пачаць яго як раз з гэтага трагічнага моманту. Пакуль мы не ведаем праўду, што адбылося на самой справе, але я думаю, што мы яе даведаемся і вельмі хутка.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках