2 лiстапада 2024, Субота, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраньюс»: Расея не прызнае прэзідэнцкія выбары ў Беларусі? (Відэа)

71
«Еўраньюс»: Расея не прызнае прэзідэнцкія выбары ў Беларусі? (Відэа)

На думку тэлеканала «Еўраньюс», сёння ў дэмакратаў больш шанцаў на перамогу, чым калі-небудзь.

Сюжэт пра сітуацыю ў Беларусі быў паказаны на канале «Еўраньюс» 14 верасня. На пазачарговай сесіі беларускага «парламента» спікер Уладзімір Андрэйчанка абвясціў у аўторак дату наступных прэзідэнцкіх выбараў. Яны адбудуцца 19 снежня.

Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі заканчваюцца 6 красавіка 2011-га года, і выбары маглі быць арганізаваныя і ў лютым. Але некаторыя аналітыкі мяркуюць, што прызначыўшы выбары амаль на 2 месяцы раней тэрміну, Лукашэнка пераследуе адразу некалькі мэтаў.

Па-першае, праблемы з пастаўкамі расейскага газу і нафты пачнуцца не раней 1-га студзеня, а значыць ужо пасля выбараў.

Па-другое, у апазіцыі застаецца менш часу на падрыхтоўку перадвыбарчай кампаніі. Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты павінны падаць заяву аб рэгістрацыі 24 верасня – гэта значыць ужо праз 10 дзён.

Больш за 10 прадстаўнікоў апазіцыі выказалі жаданне ўдзельнічаць у кампаніі. І ў гэты раз у іх, здаецца, больш шанцаў, чым калі-небудзь. На гэтых выбарах Лукашэнка больш не зможа заручыцца падтрымкай расейскіх калегаў.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках