10 чэрвеня 2026, Серада, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слова пра Алега

3

Лідэр «Neuro Dubel» Аляксандар Кульлінковіч піша пра загінулага журналіста Алега Бябеніна.

«Калі я і знаходжу гэтай трагедыі тлумачэньне, то толькі ня тое, што сказалі афіцыйна. Я ў шоку, ад таго, што здарылася. Алег быў мне добрым знаёмым. Ня сябрам, але блізкім таварышам. У яго шмат было звязана з нашым гуртом, і ў нас зь ім. Алег нам заўжды дапамагаў, як мог. Ведаю, што ён ніколі не прапускаў нашы вялікія канцэрты ў Менску. Бачыў яго ў «Рэактары» зусім нядаўна.

Мы часта размаўлялі. Абсалютна нельга яго назваць дэпрэсіўным чалавекам. Ён быў жыцьцярадасны і мэтанакіраваны. Заўважалася ў ім такая рыса — вера ў тое, у што шмат хто ўжо даўно ня верыць. Я вельмі сумняюся, што чалавек з такой пазыцыяй мог зрабіць сябе сьмерць. Ня тое, што нават сумняюся: я ведаю, што такога не магло здарыцца.

Расьледаваньне абставін яго таямнічай сьмерці павінна быць маштабным. Ня сіламі нейкага абласнога аддзела міліцыі, а максімальна магчымымі высілкамі. Надта гэта дзіўная сьмерць надта значнага чалавека. Сьветлая памяць яму», - сказаў музыка сайту «Тузін Гітоў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках