10 чэрвеня 2026, Серада, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскі і Бамбіза стануць дыпламатамі?

12
Сідорскі і Бамбіза стануць дыпламатамі?

Двум высокапастаўленым чыноўнікам ранейшага ўрада - былому прэм'еру Сяргею Сідорскаму і ягонаму намесніку Івану Бамбізе, якім у адрозненне ад былога віцэ-прэм'ера Андрэя Кабякова не знайшлося месца ў прэзідэнцкай адміністрацыі,

крыніцы «Заўтра тваёй краіны» прадказваюць дыпламатычную кар'еру.

Што тычыцца Сяргея Сідорскага, які ўзяў паўгода, каб адпачыць ад працы на прэм'ерскаму пасадзе, то яго «сватаюць» ў амбасаду Беларусі ў Расіі. Пасля пераезду ў Мінск з Пекіна Анатоля Тозіка вакантным засталася дыпламатычная пасада ў Кітаі. Яшчэ варыянт - гэта амбасады ў ПАР (чуткі аб тым, што туды адправяць Івана Бамбізу хадзілі і раней), В'етнаме і ў шэрагу іншых краін.

Большасць кіраўнікоў дыпламатычных місій Беларусі за мяжой ўзначальваюць прафесійныя дыпламаты ці чыноўнікі, якія пэўны час служылі ў Міністэрстве замежных спраў, як, напрыклад цяперашні амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч. Да таго, як стаць намеснікам міністра замежных спраў у 2000 годзе, ён доўгі час быў адным з кіраўнікоў канцэрна «Беллегпрам».

У шэрагу краін кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных місій з'яўляюцца былыя высокапастаўленыя чыноўнікі ўрада, адміністрацыі прэзідэнта і іншых органаў дзяржаўнай улады. Сярод такіх прадстаўнікоў беларускага дыпламатычнага корпуса - амбасадар Беларусі ў Расеі Васіль Далгалёў, які да свайго пераводу ў Маскву пабываў практычна ва ўсіх кіруючых органах - Адміністрацыі прэзідэнта, ўрадзе, узначальваў Брэсцкую вобласць.

Амбасадарам Беларусі ў Францыі з'яўляецца былы кіраўнік Дзяржпамежкамітэта Аляксандр Паўлоўскі. Беларускі амбасадар у Літве Уладзімір Дражын доўгі час працаваў у Менскім аблвыканкаме і ўрадзе. Місія ў Венесуэле давераная былому гендырэктару "БелаўтаМАЗ" і намесніку міністра прамысловасці Валянціну Гурыновічу, у Арменію адправіўся генерал КДБ Сцяпан Сухарэнка. Ва Узбекістане і Туркменістане сталі амбасадарамі таксама досыць уплывовыя ў свой час чыноўнікі - Ігар Сокал і Юрый Малумаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках