15 чэрвеня 2026, панядзелак, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўязны ў ЕЗ рэктар БДУ абраны сябрам Еўрапейскай акадэміі

74
Неўязны ў ЕЗ рэктар БДУ абраны сябрам Еўрапейскай акадэміі

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка стаў першым беларускім навукоўцам, абраным правадзейным сябрам Еўрапейскай акадэміі.

Як паведамляе прэс-служба БДУ, Еўрапейская акадэмія (Academia Europaea) - грамадская няўрадавая арганізацыя, закліканая аб'яднаць навукоўцаў ўсіх еўрапейскіх краін. Створаная ў 1988 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Лондане. Акадэмія ўключае 2300 навукоўцаў з 35 еўрапейскіх краін і васьмі не еўрапейскіх дзяржаваў. Сярод іх - больш за 40 нобелеўскіх лаўрэатаў.

Вылучэнне ў склад Еўрапейскай акадэміі ажыццяўляецца не менш чым двума правадзейнымі яе сябрамі, прычым адзін з іх павінен быць з іншай краіны, чым кандыдат. Выбары праходзяць у два этапы. Першы прайшоў у сакавіку ў Дармштаце на паседжанні секцыі інжынерных і фізічных навук, другі - 20 верасня на сходзе акадэміі ў Парыжы. Па выніках апошняга этапу Сяргей Абламейка і быў абраны правадзейным сябрам акадэміі.

Праз месяц ён атрымаў ліст, падпісаны прэзідэнтам Еўрапейскай акадэміі прафесарам Ларсам Валоў з віншаваннем і запрашэннем быць актыўным сябрам арганізацыі.

Варта адзначыць, што Абламейка, як і рэктары яшчэ пяці вядучых ВНУ Беларусі, уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ. У «чорны спіс» Еўразвяза яны трапілі за рэпрэсіі ў дачыненні да студэнтаў па палітычных матывах.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках