Суд над Валянцінам Стэфановічам прызначаны на 2 снежня
1- 18.11.2011, 11:59
Працэс па справе аб спагнанні падаткаў з праваабаронца Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 снежня ў 10 гадзін у судзе Партызанскага раёна Менска.
Гэты працэс павінен быў пачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах праваабаронца не мог трапіць на працэс. Заява аб пераносе даты судовага разбору Валянцін Стэфановіч накіраваў у суд, які і пераназначаны дату разгляду, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».
Іскавую заяву з суда прыйшло праваабаронцу 2 лістапада. Валянцін Стэфановіч адзначыў, што за час разгляду па справе пеня вырасла з 6 да 9 млн. рублёў і цяпер з яго спрабуюць спагнаць прыкладна 41 млн. рублёў.
Інспекцыя па падатках і зборах Партызанскага раёна сталіцы 19 кастрычніка аштрафавала Стэфановіча на суму 4 млн. 750 тыс. рублёў. Ён быў прызнаны вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 13.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ (нявыплата або няпоўная выплата падаткаў).
Акрамя таго, праваабаронца паведаміў, што ягоная скарга адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў Партызанскім судзе 23 лістапада ў 10:00. Адпаведную позву ён атрымаў 9 лістапада.