15 чэрвеня 2026, панядзелак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы пазбаўленыя права на свабоду руху!»

94
«Мы пазбаўленыя права на свабоду руху!»

Выехаць у бок Польшчы для берасцейцаў стала яшчэ больш складана. Новыя абмежаванні на рух праз мяжу на аўто ўступілі ў сілу.

Зараз на ўласным транспарце ў краіну-суседку можна праехаць толькі раз на восем дзён замест ранейшых пяці.

Большасць апытаных берасцейцаў новая пастанова абурае, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яны лічаць, што яна пазбаўляе іх права на свабоду руху:

- Акцызы ўсе аплочаныя, аплочаныя ўсе падаткі за паліва, проста забараняюць людзям выязджаць, хай бы людзі ездзілі. Хочуць, каб яны задыхнуліся ад такога жыцця.

- Бакі па 70-80 літраў, а яны пішуць, што фуры тонамі вывозяць. Хай фурам забароняць выязджаць. У мяне родныя жывуць там, ужо не паедзеш. Тры разы на месяц, страхоўка каштуе 50 еўра.

- Абмежаванне ў свабодзе руху не апраўданае. Гэта ўлада прыкрывае сваю бездапаможнасць, я думаю, што ў Расею вывозяць больш паліва, чым у Польшчу.

Многія жыхары памежных рэгіёнаў зарабляюць на розніцы ў коштах паліва ў Беларусі і Польшчы.

Таксама беларусы едуць у Польшчу за больш таннымі прадуктамі і таварамі. Абмежаванне колькасці выездаў зніжае акупнасць такіх паездак.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках