15 чэрвеня 2026, панядзелак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

64 арганізацыі заклікаюць Менск неадкладна вызваліць Бяляцкага

5
64 арганізацыі заклікаюць Менск неадкладна вызваліць Бяляцкага

64 праваабарончыя арганізацыі, сябры і партнёры сеткі Дамоў правоў чалавека, рашуча асуджаюць прысуд Алесю Бяляцкаму.

Пра гэта гаворыцца ў сумесным звароце праваабаронцаў да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама генпракурора Аляксандра Канюка і кіраўніка Мінюста Аляксандра Білейчыка, піша БелаПАН.

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні з Бяляцкага і спыніць яго крымінальны пераслед, - гаворыцца ў заяве. - Мы лічым, што Бяляцкі быў пакараны за свой ​​удзел у справе абароны правоў чалавека ў Беларусі. Справа Бяляцкага - гэта яшчэ адзін крок беларускіх уладаў супраць праваабаронцаў, каб прымусіць замаўчаць галасы, якія нагадваюць пра абавязальніцтвы Беларусі ў сферы правоў чалавека».

Зварот падпісалі праваабарончыя арганізацыі Азербайджана, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Вялікабрытаніі, Грузіі, Даніі, Літвы, Расеі, Украіны, Харватыі, Чэхіі, Швецыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках