У Віцебску затрыманы Сяргей Каваленка
22- 25.11.2011, 13:31
Сяргей Каваленка, па міліцыйскай традыцыі, лаяўся матам.
Жонка Сяргея паведаміла, што 24 лістапада муж прыйшоў у міліцыю, каб адзначыцца (ён адбывае «хатнюю хімію»), паведамляе «Наша Ніва».
Яму прапанавалі падпісаць дакумент, згодна з якім Сяргей не павінен выходзіць з кватэры пасля 19.30. Мужчына адмовіўся. А ў 20.30 да іх на кватэру прыехалі міліцыянты і мужа забралі з сабой. Каваленку абвінавацілі ў хуліганстве - ён нібыта лаяўся на інспектара, калі быў у міліцыі.
Ноч Сяргей правёў у ІЧУ. На суд яго сёння не прывезлі.
Сяргей Каваленка прысуджаны да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 у Віцебску.