Расея зноў даруе даўгі Лукашэнку
41- 25.11.2011, 15:44
Расея і Беларусь дамовіліся пра рэструктурызацыю даўгоў, якія ўзніклі з-за аплаты беларускім бокам расейскага газу ў 2011 годзе ніжэй за кантрактны кошт.
Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні прэзідыума ўрада РФ, перадае РІА «Новости».
«Цяпер Беларусь плаціць 244 даляры за тысячу кубоў. Мы дамовіліся з беларускім кіраўніцтвам, што ў сілу няпростай сітуацыі ў беларускай эканоміцы мы рэканструюем плацяжы на наступны год», - сказаў Пуцін.
Раней «Газпрам» паведамляў, што «Белтрансгаз» у трэцім квартале 2011 года звярнуўся ў расейскі холдынг з просьбай аб адтэрміноўцы плацяжоў і плаціў за газ па кошце 244,8 даляра за тысячу кубаметраў пры кантрактным кошце 279,2 даляра. Памер доўгу на сённяшні дзень пры гэтым не удакладняўся.