Сцівен Спінела: «Я кажу ад імя Мікалая Статкевіча»
9- 4.02.2011, 12:12
У межах кампаніі салідарнасці з Беларуссю, амерыканскі актор Сцівен Спінела звярнуўся да беларусаў і сусветнай супольнасці.
Сцівен Спінела (нар. 1956) - амэрыканскі тэатральны і кінаактор.
Пачынаў кар'еру як тэатральны актор на Брадвеі. У 1993 годзе, пасля прэм'еры дзвюх частак легендарнага брадвейскага спектакля па п'есе Пулітцэраўскага лаўрэата Тоні Кушнера "Анёлы ў Амерыцы” Спінела стаў знакамітым.
З 1995 года актыўна здымаецца ў кіно. У першым жа фільме з удзелам Спінелы - «Віртуальнасць» - ягоным партнёрам па здымачнай пляцоўцы стаў Дэнзел Вашынгтон. Потым былі «Шакал» з Брусам Уілісам і Рычардам Гірам; «Вялікія надзеі» з Гвінет Пэлтроў і Робертам Дэ Ніра, "Людаед” з Гаем Пірсам; «Харві Мілк» з Шонам Пэнам; «Rubber», прэм'ера якога адбылася на фестывалі ў Канах , і дзе Сцівен Спінела выканаў галоўную ролю.
Спінела працаваў з такімі рэжысёрамі, як Гас Ван Сэнт, Рычард Шэнкман, Антонія Берд, Майкл Кэтан-Джонс, Цім Робінс, Пол Мазурскі, Брэт Леанард і інш.