15 чэрвеня 2026, панядзелак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cамвыдат абвясціў вайну прамыванню мазгоў (Фота)

34

Па ініцыятыве групы мастакоў у Інтэрнэце пачаў працаваць незалежны рэсурс нагляднай агітацыі за свабоду думкі ў Беларусі.

Аўтары сайта www.antibrainwash.net сцвярджаюць, што ён створаны ў падтрымку «руху самвыдату, які набірае абароты па ўсёй краіне».

«Мы хочам дапамагчы тым, хто ўжо дзейнічае ў гэтым кірунку, і натхніць тых, хто неабыякавы, заняць актыўную пазіцыю, - дэкларуюць аўтары заявы. - Мы супраць таго, што нам прамываюць мазгі! Мы супраць таго, што ўлады робяць з нас быдла! Мы - не аморфная маса бяздумных бараноў! У нас ёсць уласнае меркаванне! Мы хочам мець права выбіраць! У нас ёсць жаданне жыць у нармальнай краіне!».

Па словах стваральнікаў сайта, яны адчуваюць сваю адказнасць за тое, што адбываецца ў Беларусі і маюць намер «супрацьстаяць беззаконню і хлусні».

«Мы - група незалежных мастакоў і не належым ні да якіх партый або палітычных аб'яднанняў. Нам проста не хочацца жыць у прыніжэнні і страху», - пішуць аўтары заявы.

На сваім сайце яны плануюць выстаўляць выявы улётак, плакатаў, налепак.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках