7 траўня 2024, aўторак, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судзілішча над Статкевічам можа пачацца ў красавіку

16
Судзілішча над Статкевічам можа пачацца ў красавіку

Мікалай Статкевіч скончыў знаёміцца ​​з крымінальнай справай.

24 сакавіка кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч завяршыў азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы, у якой палітык фігуруе як арганізатар так званых «масавых беспарадкаў» 19 снежня. Аб гэтым адвакат Тацяна Станкевіч паведаміла грамадзянскай жонцы Мікалая Марыне Адамовіч, перадае Радыё Свабода.

«Скончылі знаёміцца ​​са справай. Адвакат будзе пісаць нейкія скаргі, потым скажа, якія насамрэч. Хоць і не сумняюся, якія на іх будуць адказы. І далей будзе чакаць рашэння аб перадачы справы ў суд. Якая была рэакцыя Статкевіча? А якая можа быць рэакцыя? Думаеце, ён будзе абурацца ці нейкія лозунгі кідаць? Безумоўна, не. А прызнае сябе вінаватым ці не, я такія пытанні і не задаю. Па-першае, гэта таямніца следства, а па-другое, я не сумняюся ў адказе. Калі чалавек з імі зусім не супрацоўнічае, не лічыць іх легітымнымі, то пра што можна казаць?»

Азнаямленне праводзілася на працягу трох дзён. Часткова ў КДБ, часткова на вуліцы Сапёраў, у следчым камітэце МУС. Марына Адамовіч лічыць, што справа можа быць перададзеная ў суд ужо ў красавіку, а працэс можа пачацца ў другой палове красавіка. Таксама Марына Адамовіч мяркуе, што разам з Мікалаем Статкевічам будуць судзіць Зміцера Уса і яшчэ некалькіх удзельнікаў падзеяў 19 снежня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках