13 траўня 2026, Серада, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аўтарадыё» зноў закрываюць

15
«Аўтарадыё» зноў закрываюць

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі стаў на бок Мінінфарма.

Як паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» кіраўнік радыёстанцыі Юрый Базан, «суд у новым складзе пацвердзіў папярэджанне Мінінфарма, што мы распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы і заклікалі да масавых беспарадкаў».

«Цікава, што іншы суддзя прыняў цалкам супрацьлеглае рашэнне. Па сутнасці мне сказаць нешто складана. Матывіровачнай часткі ў нас пакуль няма. Будзем яе чакаць, чытаць, глядзець, што можна зрабіць», - сказаў ён.

Ю. Базан дадаў, што сітуацыя нагадвае яму гульню ў пінг-понг.

«Заўтра будзе агучана рашэнне па пазову аб прызнанні несапраўдным рашэння ануляваць нашае права на вяшчанне», - дадаў суразмоўца агенцтва.

Нагадаем, Мінінфарм помсціць радыёстанцыі за трансляцыю перадвыбарных ролікаў кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках