4 траўня 2024, Субота, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеры ў чаканні пенсіі

43
Пенсіянеры ў чаканні пенсіі

Пенсіянер з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша ды іншыя пенсіянеры не змаглі атрымаць пенсіі ў аддзяленні Беларусбанка мястэчка Малеч:

- За тры з паловаю гадзіны да закрыцця мне сказалі, што няма грошай. Калі хочаце атрымаць пенсію – язджайце ў Бярозу. Не кожны пенсіянер можа паехаць, бо адлегласць – 20 км ад Малеча, тым больш, што не ходзяць аўтобусы. У нашым аддзяленні банка нядзеля і панядзелак – выходныя. Усе, хто прыйшоў яшчэ, засталіся без грошай. У гэты час у аддзяленне зайшла маладая пара, якая хацела памяняць польскія злотыя на рублі і яны таксама атрымалі адмову.

Малецкіх пенсіянераў гэта вельмі ўсхвалявала. Ян прызвычаіліся, што пенсія выплачваецца своечасова, паведамляе Радыё Рацыя.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках