19 траўня 2024, Нядзеля, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па патрабаванні КДБ «Наша Ніва» выдаліла з сайта відэа пасля тэракту

7

Чатыры супрацоўнікі КДБ з'явіліся ў рэдакцыі «Нашай Нівы» 12 красавіка ў суправаджэнні двух міліцыянтаў і панятых.

У рэдакцыі ў гэты час знаходзіліся 9 супрацоўнікаў. Супрацоўнікі спецслужбаў заявілі, што ў КДБ «ёсць пытанні» да матэрыялаў, якія знаходзяцца на сайце «НН», і яны прыйшлі, каб у межах крымінальнай справы, узбуджанай па факце падзеяў у метро, ​​выключыць адпаведныя фота- і відэаматэрыялы.

Таксама па іхнім патрабаванні з сайта было выдаленае відэа, зробленае ўчора каля метро «Кастрычніцкая» аператарамі «НН».

Рэдакцыйныя кампутары не забралі. З галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко ўзятая падпіска аб невыдаванні зместу размовы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках