12 траўня 2024, Нядзеля, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра эканомікі: Дваістасць курсу рубля мне ўяўляецца сумнеўнай

13

Дваістасць курсу беларускага рубля не можа быць доўгатэрміновай.

Аб гэтым заявіў сёння ў Менску журналістам намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў, каментуючы сітуацыю на валютным рынку і знешні гандаль Беларусі, перадае БелТА.

"Дваістасць курсу беларускага рубля мне ўяўляецца сумнеўнай, не будзе зразумелай карціны на рынку", - сказаў Андрэй Кудасаў. Як пераходны перыяд у дадзенай сітуацыі, такія меры пажаданыя. У цэлым жа, па ацэнцы намесніка міністра, на сітуацыю неабходна глядзець у спектры збалансаванасці эканомікі. "Мы бачым, што прычына тут у тым, што ёсць сур'ёзны разагрэў ўнутранага попыту", - сказаў намеснік міністра. Гэта прыводзіць да таго, што ў міжнародным гандлі "нашая доля экспарту ў вытворчасці зніжаецца". Адпаведна, унутраны рынак стаў іграць вялікую ролю ў продажы, адзначыў ён.

Растуць кошты на сыравіну, якая патрэбная беларускім вытворцам для вырабу прадукцыі на экспарт. "А нам трэба павялічваць экспартны складнік. Пры вызначанай манетарнай палітыцы, якую вядзе Беларусь, гэты разагрэты ўнутраны попыт можа стаць інфляцыйным", - лічыць Антон Кудасаў. Мінэканомікі цяпер праводзіць маніторынг сітуацыі, экспартна-імпартных аперацый.

Акрамя таго, адзначыў намеснік міністра, неабходна растлумачваць насельніцтву дадзеныя праблемы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках