21 траўня 2024, aўторак, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Курс даляра ў 3.800 рублёў нічым не абгрунтаваны

24
Эксперт: Курс даляра ў 3.800 рублёў нічым не абгрунтаваны

Курс даляра ЗША ў 3.800 беларускіх рублёў, які чыноўнікі называюць адэкватным, на саоай справе нічым не абгрунтаваны.

Такое меркаванне выказаў у каментары БелаПАН фінансавы аналітык Сяргей Чалы.

22 красавіка на брыфінгу ў Менску начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання валютнага кантролю Нацбанка Анатоль Мароз заявіў, што курс даляра, што выстаўляюцца на пазабіржавым рынку (больш за 5.000 рублёў), з'яўляецца завышаным. Адэкватным ён назваў курс у 3.800 рублёў.

Аналагічнае меркаванне выказаў напярэдадні віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас. У інтэрв'ю Reuters ён заявіў: курс беларускага рубля знаходзіцца ў калідоры 3.800-4.100 рублёў за долар. "Гэта адпавядае стану, у якім на сённяшні дзень знаходзіцца нашая эканоміка", - дадаў ён.

Каментуючы заявы чыноўнікаў, Чалы выказаў здагадку, што названы імі курс - "гэта чыстая псіхалогія, тая лічба, на якую ўлады гатовыя пагадзіцца і якую яны хочуць бачыць". "Улады псіхалагічна не гатовыя да больш высокага ўзроўню дэвальвацыі", - лічыць аналітык.

"Але становішча імкліва ўскладняецца: тыдзень таму курс даляра на пазабіржавым рынку быў ніжэй за адзнаку 5.000 рублёў, цяпер - ужо 5.300. Чым даўжэй будзе цягнуцца гэтая сітуацыя, тым горш для эканомікі", - падкрэсліў Чалы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках