Старшыня АБСЕ занепакоены ростам самаізаляцыяй Беларусі
12- 5.04.2011, 12:29
Беларусь становіцца ўсё больш закрытай краінай, лічыць старшыня АБСЕ, кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс.
"З цягам часу я бачу, што Беларусь схіляецца да ўсё большай і большай ізаляцыі. Гэта ўплывае не толькі на кіраўніцтва, але і на людзей", - заявіў А. Ажубаліс ў аўторак на канферэнцыі, якая праходзіць у Віленскім універсітэце, паведамляе "Інтэрфакс Захад".
Ён выказаў шкадаванне з нагоды таго, што Менск не ўхваляе дзейнасць АБСЕ ў Беларусі. "Мы зноў і зноў просім, каб Беларусь падумала. Яна адмаўляецца. Шкада, што іхнія улады не ўхваляюць знаходжанне АБСЕ ў Менску", - заявіў міністр.