19 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску спыніў працу офіс АБСЕ

9
У Менску спыніў працу офіс АБСЕ

31 сакавіка ў Менску спыніў сваю дзейнасць Офіс Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Кіраўнік офіса амбасадар Бенедыкт Халер сёння пакіне Беларусь, перадае БелаПАН.

Місія АБСЕ працавала ў Беларусі з 1998 года. Рашэнне аб закрыцці офіса было прынятае беларускімі ўладамі ў канцы 2010 года.

31 снежня 2010 года прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў удзельнікаў сталай рады АБСЕ аб рашэнні Менска не падаўжаць мандат менскага офіса арганізацыі ў сувязі з "адсутнасцю аб'ектыўных падставаў для захавання місіі".

На думку палітолагаў, прычынай закрыцця офіса стала негатыўная адзнака прадстаўнікамі АБСЕ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Захад асудзіў рашэнне афіцыйнага Менска аб закрыцці офіса АБСЕ. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ Кэтрын Эштан і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выступілі з сумеснай заявай, у якой выказалі шкадаванне з гэтай нагоды. На іхнюю думку, крытычная адзнака прэзідэнцкіх выбараў з боку АБСЕ наглядна прадэманстравала, што выкананне мандата місіі ў Беларусі не завершанае.

15 лютага дзеючы старшыня АБСЕ - міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс ў чарговы раз выказаў шкадаванне ў сувязі з рашэннем урада Беларусі не падаўжаць мандат офіса АБСЕ ў Менску. "Літва як старшыня АБСЕ ў 2011 годзе абавязалася працягваць перамовы з Беларуссю і іншымі краінамі - удзельніцамі АБСЕ з мэтай працягнуць важную працу арганізацыі ў гэтай краіне", - сказаў ён.

Аднак 17 лютага на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ - канчатковае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках