13 траўня 2026, Серада, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За парушэнне указу «аб рэгуляванні Інтэрнэту» будуць штрафаваць

35
За парушэнне указу «аб рэгуляванні Інтэрнэту» будуць штрафаваць

У Беларусі будзе ўведзеная адміністрацыйная адказнасць за парушэнне асобных патрабаванняў указу №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».

Адпаведныя папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях прынятыя сёння ў першым чытанні на паседжанні «палаткі», перадае БелТА.

Законапраект, прыняты сёння «дэпутатамі», уносіць папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП і ПВКаАП).

КаАП будзе дапоўнены арт.22.16. У ім прадугледжаны штраф для беларускіх юрыдычных асоб і ІП, калі яны ў парушэнне патрабаванняў указу будуць выкарыстоўваць інфармацыйныя сеткі, сістэмы і рэсурсы, размешчаныя за мяжой і (альбо) не зарэгістраваныя ў Беларусі, пры аказанні паслугаў беларускім грамадзянам.

Штраф плануецца спаганяць таксама ў тым выпадку, калі суб'екты гаспадарання ігнаруюць патрабаванне указу аб тым, што павінныя праводзіць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прылад і карыстальнікаў, улічваць і захоўваць персанальныя дадзеныя карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў, звесткі аб абаненцкіх прыладах і аб аказаных інтэрнэт-паслугах.

Плаціць штраф будуць і пастаўшчыкі інтэрнет-паслугаў, якія не абмежавалі доступ карыстальнікаў да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Для ўсіх трох выпадкаў парушэння патрабаванняў указа №60 прадугледжаны адзіны памер штрафаў - ад 10 да 30 базавых велічынь (адна базавая велічыня цяпер складае Br35 тыс.).

Папраўкі, якія ўнесены ў ПВКаАП, надзяляюць службовых асоб дзяржорганаў паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных новым артыкулам КаАП - арт.22.16.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках