Сёння адбудзецца суд над «Народнай воляй»
8- 17.05.2011, 9:37
Сёння ў 14:30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пройдзе падрыхтоўчае судовае паседжаньне па пазове Міністэрства інфармацыі.
Міністэрства хадайнічае аб спыненні выхаду недзяржаўных газет «Народная воля» і «Наша Нiва».
Нагадаем, рашэнне Мінінфармацыі было прынятае ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям газет «Народная воля» і «Наша Нiва» на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў. Папярэджанні вынесеныя за артыкулы аб прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня і выбуху ў менскім метро.
Суд над «Нашай Нівай» адклалі да 18 мая.