16 чэрвеня 2026, aўторак, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дасталі

48
Дасталі

У Гомелі транспартная міліцыя затрымала каля чыгуначнага вакзалу прадпрымальніка, сябра АГП Уладзіміра Няпомняшчага.

У Уладзіміра запатрабавалі зняць футболку з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».

«Прапаршчыку Юзепенка, так ён прадставіўся, не спадабаліся надпісы на маёй футболцы. Наперадзе: «За Беларусь без Лукашэнкі», ззаду: «Хопіць, дастаў!». Прапаршчык завёў мяне ў дзяжурку, якая знаходзіцца на вакзале, да дзяжурнага - падпалкоўніка», - паведаміў Няпомняшчых, які, дарэчы, сам калісьці служыў у транспартнай міліцыі ў аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, перадае «Радыё Свабода».

Са словаў прадпрымальніка, падпалкоўнік патрабаваў спачатку зняць футболку, а калі Няпомняшчых стаў тэлефанаваць журналістам, заявіў, што ў міліцыю ён дастаўлены нібыта для праверкі - праверыць, ці знаходзіцца ён у вышуку ці не.

Затрыманне Уладзіміра доўжылася нядоўга - яго адпусцілі без складання пратаколу. Футболку ён не зняў, заявіўшы, што зробіць гэта пасля таго, як напісанае на ёй спраўдзіцца.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках