26 красавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газета «Труд»: 1 мільярд даляраў Беларусі пазычыў Бердымухамедаў

13
Газета «Труд»: 1 мільярд даляраў Беларусі пазычыў Бердымухамедаў

Колькасць варыянтаў, дзе Лукашэнка мог узяць таямнічы крэдыт у 1 млрд. даляраў, расце як снежны ком.

Выказваліся версіі, што грошы мог даць расейскі алігарх Кярымаў у кошт аплаты за калійную сыравіну, а таксама, што грошы ўзялі з асабістых запасаў самога беларускага дыктатара, маёмасць якога па розных ацэнках складае не менш як 9 млрд. даляраў.

Газета «Труд» са спасылкай на расейскіх дыпламатаў публікуе новую версію: грошы выдасць Туркменістан.

«У тым ліку і за гэтым у пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка лятаў у Ашхабад», - распавёў суразмоўца выдання.

Газета нагадвае, што Менску не прывыкаць вырашаць свае фінансавыя праблемы адчайна хуткім шляхам. Так, у чэрвені мінулага года на сустрэчы з міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым Лукашэнка нечакана заявіў, што рэспубліка знайшла неабходную суму для пагашэння доўгу перад «Газпрамам». «Я пазычыў гэтыя грошы ў сваіх сяброў, і мы ў бліжэйшы час вам іх аддамо», - растлумачыў беларускі прэзідэнт.

Аднак тады ж новыя ўлады Кіргізіі абвінавацілі звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева ў тым, што ён спустошыў казну краіны і нібыта вывез за мяжу 200 млн. даляраў. Улічваючы, што доўг перад газавым манапалістам складаў 192 млн. даляраў, гэтых грошай хапіла б для разліку па даўгах Менска. Як раз у той момант апальны палітык апынуўся ў Беларусі, якая адмовілася выдаваць яго новым уладам Кіргізіі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках