10 чэрвеня 2026, Серада, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэсант у Менску

66
Расейскі дэсант у Менску

Больш за 150 расейскіх дэсантнікаў з 76-й Пскоўскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў 3 ліпеня прымуць удзел у парадзе, прысвечаным афіцыйнаму Дню незалежнасці Беларусі.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу-АВН» у панядзелак афіцыйны прадстаўнік Упраўлення прэс-службы і інфармацыі па ПДВ палкоўнік Аляксандр Чарэднік.

«Гэта ганаровае права даверанае асабоваму складу 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырвонасцяжнай дывізіі, якая ў гады вайны ўваходзіла ў склад 1-га, а потым 2-га Беларускага франтоў, і ўдзельнічала ў вызваленні многіх населеных пунктаў рэспублікі», - сказаў А . Чарэднік.

Са 160 вайсковаслужачымі з параднага разліку цяпер у Пскове праводзяцца заняткі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў парадзе, адзначыў прадстаўнік Мінабароны РФ.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках