17 чэрвеня 2026, Серада, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірак адкрывае амбасаду ў Беларусі

8
Ірак адкрывае амбасаду ў Беларусі

У бліжэйшыя дні ў Менску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё амбасады Ірака ў Беларусі.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе МЗС Беларусі.

Адкрыццё амбасады з'яўляецца адным з пунктаў праграмы працоўнага візіту ў Менск 20-23 чэрвеня іракскай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Ірака Абаві Лябід Маджыд Азіз.

У межах візіту пройдуць беларуска-іракскія кансультацыі паміж МЗС. Беларускі бок на кансультацыях узначаліць намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік.

«Асноўнай тэматыкай першага раунда кансультацый стане абмеркаванне стану і шляхоў дынамічнага пашырэння беларуска-ірацкіх адносінаў як у палітычнай галіне, так і ў плане стварэння ўмоваў для аднаўлення ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», - сказана ў прэс-рэлізе.

«Бакі таксама абмяркуюць апошнія змены становішча ў краінах арабскага свету, дзяржавах Блізкага і Сярэдняга Усходу, Паўночнай Афрыкі, іншыя актуальныя міжнародныя праблемы», - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках