24 красавiка 2024, Серада, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя «Стоп Бензін» у дзень павышэння коштаў на паліва

147
Акцыя «Стоп Бензін» у дзень павышэння коштаў на паліва

Актывісты акцыі «Стоп Бензін» арганізуюць аўтапрабег па вуліцах гарадоў Беларусі ў дзень павышэння коштаў на паліва.

Акцыя будзе праходзіць у абноўленым фармаце, які выключае магчымасць ціску з боку Дзяржаўтаінспекцыі.

7 чэрвеня ўдзельнікі акцыі з 19-00 раззасяроджаныя збіраюцца на прылеглых вуліцах у дварах уздоўж праспекта Незалежнасці ў Менску, на участках ад Інстытута Культуры да Галоўпаштамта і ад Нацыянальнай Бібліятэкі да вул. Талбухіна.

Прыкладна ў 19-20 ўсе дружна выязджаюць на праспект, каб у 19-30 калоны маглі сустрэцца, прывязваюць белыя стужачкі да антэнаў сваіх аўтамабіляў, прыляпляюць налепкі, ўключаюць аварыйку і рухаюцца з паніжанай хуткасцю, паступова збіраючыся ў агульную калону. Уключаная аварыйка будзе служыць сігналам для аб'яднання.

Абедзве калоны сустрэнуцца на ўчастку ад пл. Я. Коласа да цырка, дзе пры з'яўленні першых сустрэчных машын удзельнікі пачнуць спыняцца (у розных палосах руху), адчыняць капот, багажнік, даставаць пустыя каністры і праводзіць 15-хвілінны «рамонт» свайго аўтамабіля, у якога нібыта скончыўся бензін ці які спыніў рух. «Тым самым мы паралізуем галоўную магістраль, прылеглыя вуліцы і данясем сваю незадаволенасць сітуацыяй, якая склалася - ростам кошту паліва і зніжэннем нашага ўзроўню жыцця», заяўляюць арганізатары.

«У выпадку калі дзяржаўтаінспекцыя перакрые праспект, ці прылеглыя вуліцы і выезды на праспект, нашая акцыя дасягне сваёй мэты - усе будуць ведаць, для чаго і чаму быў перакрыты праспект. Такім чынам, дзеянні дзяржаўтаінспекцыі, якія будуць накіраваныя на перакрыццё магістралі, адказваюць фармату акцыі і дапамагаюць яе правядзенню», гаворыцца ў звароце да аўтамабілістаў.

Акцыя носіць выключна мірны характар.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках