19 красавiка 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская аўчарка: Газ! Газ!

43
Беларуская аўчарка: Газ! Газ!

Беларускія ўлады перайшлі да публічнага торгу па ўмовах продажу «Газпраму» 50% акцый «Белтрансгаза».

Пастаўка Беларусі газу па ўнутрырасейскіх коштах павінная быць абавязковай умовай продажу акцый «Белтрансгазу», заявіў сёння ў Івацэвічах першы віцэ-прэм'ер РБ Уладзімір Сямашка.

Сямашка паведаміў, што дамова з «Газпрамам» аб продажы акцый Белтрансгаза знаходзіцца практычна ў стоадсоткавай гатовасці, але беларускі бок увязвае гэтае пытанне з падпісаннем новага кантракту на пастаўку газу ў Беларусь.

«Зараз дзеючы кантракт заканчваецца 31 снежня гэтага года. Цяпер мы абмяркоўваем праект кантракту на 2012-2014 гады, і ў гэтым кантракце закладзеныя прынцыпова новыя падыходы. Гэтыя падыходы заснаваныя на тым пакеце пагадненняў, якія мы падпісалі 9 снежня 2010 года, ствараючы Адзіную эканамічную прастору», - заявіў Сямашка.

Нагадаем, што «Газпрам» не лічыць патрэбным ўвязваць падпісанне новага кантракту на пастаўкі газу ў Беларусь і перамовы па набыцці ім яшчэ 50% акцый «Белтрансгаза».

Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.

«Пытанне набыцця акцый і новы кантракт - два новых дакументы, і не трэба ў адзін дакумент спрабаваць ўпісаць розныя дамоўленасці», - сказаў Мілер.

Пры гэтым ён адзначыў, што ўгода па павелічэнні «Газпрамам» долі ў «Белтрансгазе» да 100% знаходзіцца «ў вельмі-вельмі высокай ступені гатовасці», паведамляе РІА «Новости».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках