11 траўня 2024, Субота, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Свярдлоў: Затрымлівалі нават тых, хто здымаў парад на тэлефон

22
Павел Свярдлоў: Затрымлівалі нават тых, хто здымаў парад на тэлефон

Карэспандэнт «Еўрарадыё» Павал Свярдлоў быў затрыманы ў 12.30 каля дома 31 па праспекце Машэрава.

Паводле міліцэйскага пратаколу, ён і яшчэ 22 незнаёмых яму чалавека збіраліся там стыхійна і парушалі артыкул 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса: яны адначасова лаяліся матам, не рэагуючы на ​​заўвагі супрацоўнікаў міліцыі. Пра гэта «Еўрарадыё» паразмаўляла са сваім карэспандэнтам пасля яго вызвалення.

- Як табе 3 ліпеня, Павел?

- Дзень выдатны, на Акрэсціна я выспаўся ўпершыню за апошнія два тыдні, хоць было цвердавата. Я і 9 хлопцаў сядзелі ў камеры, над дзвярыма якой было напісана «Малады фронт». Так што мы там былі не першыя.

- І не апошнія. Як цябе затрымалі і з кім?

- Там затрымлівалі без якіх-небудзь правілаў. Узялі, напрыклад, хлопца, які прыехаў на парад ва в’етнамках, шортах і футболцы, - звычайны летні мінак. Па ягоных словах, яго з іншым паспелі прапусціць праз турнікеты, а трэцяга сябра, з якім яны былі, - не. Першыя двое паспелі прайсці метраў 200, як іх папрасілі «прайсці». У мяне склалася ўражанне, што нас ўзялі і трымалі на Акрэсціна, каб мы не паехалі далей на акцыі, хоць, паўтаруся, людзей, якія наогул збіраліся ўдзельнічаць у якіх-небудзь акцыях, сярод нас амаль не было.

Нас прывезлі ў Фрунзенскае РАУС і там міліцыянты пыталіся: «Вас за што ўзялі?». А хлопцы перапытвалі: «Па пратаколе альбо па факце?». Бо па пратаколе мы ведалі, што нам інкрымінуюць, а па факце - не было за што. Бралі тых, хто пляскаў ці паварочваўся спіной да Аляксандра Лукашэнкі. Але іх сярод затрыманых было вельмі няшмат. Таму што бралі і проста тых, хто здымаў парад на тэлефон. Я стаяў, да мяне падышлі ззаду, узялі за локаць і сказалі: «Праходзьце, калі ласка». У аўтобусе сядзелі яшчэ 12 чалавек, якія сустрэлі апладысментамі. Потым прывялі яшчэ трох, з іх двое - журналісты дзяржаўных СМІ.

- У чым цябе абвінавачвалі?

- Калі верыць пратаколу, то на былым праспекце Машэрава ў 12.30 каля дома 31 сышліся 23 незнаёмых чалавека, пачалі лаяцца матам, размахваць рукамі і не рэагаваць на заўвагі. Нібыта да нас падыходзілі і казалі: «Хлопцы, супакойцеся», а мы працягвалі.

- А суд будзе?

- Суд можа быць. Ёсць пратакол, у праваахоўнікаў мой пашпарт. Усё можа быць.

- Цябе ўзялі ў 12.30, а выпусцілі праз 10 гадзін. Ты вячэраў?

- Не, мы не вячэралі, хоць і распісаліся, што нас «паставілі на забеспячэнне». І хлопцы ўвечары паднялі бунт, лаяліся з нейкай цёткай, што няма запальніц і вячэры.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках